“Беларусьфільм” зняў стужку пра славутага гарадзенскага трэнера
Лёс гэтага чалавека, які незаслужана застаўся ў цені славы сваіх славутых выхаванак (найперш – Вольгі Корбут), поўны драматычных эпізодаў.
Інтрыгі з боку кіраўніцтва савецкага спорта, зайздрасць калегаў, абвінавачванні ў сэксуальным дамагальніцтве – усё гэта маго зламаць каго-заўгодна, але не зламала Кныша.
alt=”Зорная выхаванка Рэдальда Кныша – Вольга Корбут, алімпійская чэмпіёнка 1976 г.” sub=”Зорная выхаванка Рэдальда Кныша – Вольга Корбут, алімпійская чэмпіёнка 1976 г.” >
Па сканчэнні актыўнай трэнерскай кар’еры Рэнальд Кныш праявіў сябе і як здольны паэт. З-пад яго пяра выйшлі паэмы “Утро туманное” и “В тени спорта”.
Аўтарам сцэнара фільма, які ў хуткім часе можа выйсці на экран беларускіх тэлеканалаў, з’яўляюцца Сяргей Трахімёнак і Сяргей Лук’янчыкаў (ён жа – рэжысёр фільма).
Апроч таго, “Беларусьфільм” скончыў здымкі яшчэ двух стужак.
“Паходня вайны” распавядае пра князя Вітаўта, а “Зямля і неба” распавядае пра гісторыка, археолага, мастака, літаратара, астранома і фалькларыста Язэпа Драздовіча.
На здымку: самая зорная выхаванка Рэнальда Кныша, медалістка Алімпіядаў 1972 і 1976 гг, чэмпіёнка свету Вольга Корбут.