Майкл Скэнлан замест інаўгурацыі наведаў Гродна
У пятніцу амерыканскі дыпламат узяў удзел у адкрыцці фотавыставы беларускіх аўтараў “Амерыка вачыма беларусаў”.
Імпрэза праходзіла ў доме-музеі Элаізы Ажэшкі.
Майкл Скэнлан звярнуўся да прысутных на беларускай мове і адзначыў плённае партнёрства паміж гарадзенскай абласной бібліятэкай і амбасадай ЗША.
>
Дзякуючы гэтай сумеснай працы, па словах сп. Скэнлана, бібліятэка стала унікальным рэсурсам інфармацыі пра ЗША.
Прэзентаваная ў Гродне фотавыстава – сумесны праект амбасады ЗША і нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Майкл Скэнлан адзначыў: “ Тое, што сёння мы знаходзімся тут, сведчыць аб двухбаковым пашырэнні супрацоўніцтва.”
Фотавыстава ўжо пабывала ў Пінску, Маладзечне, Баранавічах, Полацку, Мінску,Гомелі.
У Гродне яе можна будзе наведаць на працягу двух тыдняў.
У пачатку лютага экспазіцыя пераедзе ў брэсцкуюй абласную бібліятэку.
У час свайго візіта ў Гродна Майкл Скэнлан сустрэўся таксама з прадстаўнікамі мясцовых уладаў, палітычных і грамадскіх арганізацый, журналістамі.
Фота аўтара