Google Science Fair – 2011: Навуковы кірмаш для моладзі
Прэтэндэнтам на ўдзел у “Сусветным кірмашы навуковай творчасці” трэба стварыць свой акаўнт, дзе будзе выкладзена апісанне і сутнасць асабістага навуковага праекта ці эксперымента.
Таксама трэба змясціць відэа (мінімум 2 хвіліны) ці прэзентацыю (не менш за 20 слайдаў), якія тлумачаць працу.
Пераможцамі будуць абраны трое (ва ўзроставых катэгорыях: 13–14, 15–16, 17–18 гадоў).
Сярод іх будзе абраны ўладальнік “найвыдатнейшага розуму”, які выправіцца ў дзесяцідзённае падарожжа на Галапагоскія выспы.
Заяўкі на ўдзел у кірмашы маладых талентаў неабходна падаць да 4 красавіка.
Дадатковая інфармацыя знаходзіцца тут.
Паводле http://www.nastaunik.info