Праблемы, поспехі і планы гарадзенскага заапарка

|

З такім заданнем звярынец наведала карэспандэнтка “Твайго стылю”.

 

– У мінулым годзе наш заапарк папоўніўся 3 вялікімі жывёламі. У нас з’явіліся леапард, пума, ільвёнак, прывезеныя адпаведна з Роўна, Пярмі і Калінінграда. Гэта без уліку народжаных летась в’етнамскіх парасятак, авечак, камерунскіх коз, трусаў, нутрый. А яшчэ купілі філіна і папоўнілі тэрарыўм – апавядае ветэрынарны доктар Алена Нерад (на здымку).

Сёлета павінна завершыцца рэканструкцыя заапарку, якая расцягнулася на працяглы час.

 

Палова з запланаваных аб’ектоў ужо выкарыстоўваецца, але праблемы застаюцца.

 

Галоўная з іх: старыя вальеры знесены, а новыя не пабудаваныя.

 

У выніку – няма куды сяліць жывёл. Некаторыя, напрыклад, малпы, туляцца у памяшканнях ізалятара і карантыну.

 

Яшчэ адна праблема – рэакцыя жывел на ўсе падзеі, звязаныя з рэканструкцыяй.

 

Для любой жывой істоты рэзкая змена месца жыхарства – гэта стрэс. Жывелы – не выключэнне. Па выніках справаздачы ветэрынараў амаль 20% жыхароў заапарка мелі летась сур’ёзныя праблемы са здароўем, 16% – рознага кшталту траўмы.

 

Такое адчуванне, што гэта рэканструкцыя ў нас была заўсёды! – кажа Алена Валянтынаўна.

 

– Ужо і мы, і жывелы стаміліся! Але з рэканструкцыяй звязаны і свае вяселыя выпадкі: адзін хлопчык доўгі час прыходзіў у заапарк, каб пабачыць толькі мішку і трактар. Усякае ў нас бывае.

Работнікі заапарка вельмі сур’ёзна ставяцца да падрыхтоўкі жывелаў для перасялення. Амаль цэлы месяц ім даюць супакойваючыя прэпараты, ставяць у вальер клетку, у якой будуць пераносіць у новае месца жыхарства.

 

І пасля “наваселля” за жывелай асаблівы кантроль: супрацьстрэсавыя прэпараты, увага ўсіх работнікаў заапарка (салодкія пачастункі і інш.) і г.д.


 – Пераезд – гэта ў нас сямейная падзея, справа агульнага клопату! – смяецца Алена Валянтынаўна.

 

У 2011 годзе ў заапарку чакаюць навасёлаў.

 

-Плануем купіць зебраў, пуме жаніха і нявесту зубру. Таксама трэба думаць і пра маўп, бо яны ўжо ў нас у сталым узросце.


Тыгра купіць вельмі хочацца і слана, але слана не ў гэты год, бо хацелася б паслаць каго-небудзь на навучанне прафесіі элефанткіпера (гэта чалавек, які працуе са сланом, якога слон прызнае за свайго і дазваляе рабіць многія рэчы. Дзякуючы гэтаму элефанткіпер будзе дапамагаць і работнікам і ветэрынарам). Падыходзім, як кажуць, з еўрапейскага пункту гледжання.


Увогуле, жаданняў шмат, а вось магчымасцей – мала – працягвае сп-ня Алена.

 

Да нядаўняга часу гарадзенскі заапарк, закладзены Янам Каханоўскім, быў адзіным на тэрыторыі Беларусі. Але ў апошні час амаль ва ўсіх абласных цэнтрах будуюцца заапаркі.

 

Яны, праўда, у асноўным спецыялізуюцца на жывелах, прыстасаваных да нашага клімату.

 

– Дарэчы, тэрыторыя мінскага заапарка большая за нашу. Мы з ім супрацоўнічаем на ўзаемавыгодных умовах: нешта яны ў нас купляюць, нешта – мы у іх – кажа Алена Валянтынаўна.

 

Для таго, каб хоць як кампенсаваць недахоп сродкаў на развіццё заапарку, у Гродне праграму “Апека над жывёлай”.

 

Яе сэнс палягае ў тым, што фірма, арганізацыя альбо прыватная асоба можа ўзяць пад апеку нейкую жывёліну, аплаціўшы гадавы рацыён яе харчавання.

 

На клетках такіх жывёлаў увесь год вісіць таблічка з назвай дабрачынцы. У заапрака ўжо ёсць сталыя апекуны ( шкада толькі, што іх вельмі мала) – гэта цэнтр ЛАДЭ, які апякуецца некалькімі рознымі жывёламі і індывідуальны прадпрымальнік Масюк (пад яго апекай – поні).

 

Здараюцца і цікавыя выпадкі. Малады чалавек вырашыў зрабіць падарунак дзяўчыне і аформіў апеку на яе імя. І цэлы год на клетцы вісела таблічка “Апякун – дзяўчына Каця”.

 

І ніхто не здагадваўся аб гэтым, акрамя гэтых двух чалавек.

 

У заапарку зноў пачаў працаваць гурток юннатаў, які наведваюць дзеці з 10 да18 гадоў.

 

Тут – кажа сп-ня Алена, фарміруюцца будучыя супрацоўнікі заапарка.

 

Няхай з 20 чалавек застанецца 1, але гэты адзін сапраўды звяжа сваё жыццё з заапаркам – адзначае мая суразмоўца.

 

У заапарку нават існуе прыкмета: хто не звольніўся пасля году працы, той застанецца тут на ўсё жыццё.

 

Вялікі інтарэс у наведвальнікаў выклікае “Бабуліны дворык” –месца, дзе сабраныя хатнія жывёлы, якіх нават можна пакранаць. Ёсць людзі, якія толькі туды і прыходзяць. Наведванне дворыка платнае.

 

– Мы павінны былі зрабіць дворык платным, бо жывёлам патрэбны грошы, а людзей плата будзе стрымліваць ад усялякіх кепскіх справаў – патлумачыла Алена Валянтынаўна.

 

Ідэя стварэння дворыка належыць былому дырэктару, якая даручыла гэта маладому спецыялісту. Справіцца з гэтым заданнем таму дапамагала Любоў Міхайлаўна Бадабед, якая працуе ў заапарку каля 25 год. Без яе ўдзелу не абыйшлося б нічога!

>

…Заапарк падаўся мне асобным маленькім цікавым светам са сваімі правіламі, умовамі, людзьмі і жывеламі, якія не могуць існаваць адзін без другога.

 

Фота аўтара