Дзве гарадзенкі сталі пераможцамі Фестывалю навучальных гурткоў

|

Фестываль 2011 года стаў апошнім з-за заканчэння рэсурснай праграмы навучальных гурткоў. На мерапрыемстве былі прадстаўленыя 25 гурткоў з розных гарадоў Беларусі, у тым ліку чатыры прадстаўніка з Гродна.

 

У рамках фестывалю адбыліся прэзентацыі і майстар-класы па разнастайным тэмам, таксама адбыўся круглы стол па пытанню далейшага развіцця навучальных гурткоў у Беларусі. На мерапрыемстве прысутнічала вялікая дэлегацыя са Швецыі, прадстаўнікі каторай стараліся папрысутнічаць на ўсіх імпрэзах.

 

Сярод іншых пераможцамі Фестывалю сталі дзве гарадзенкі: Наталля Гаўрош з прэзентацыяй “Ландшафтны дызайн – проста і даступна кожнаму” і Вольга Шульга з майстар-класам “Стварэнне магчымасцей для адораных дзяцей з інваліднасцю па прызнанню іх талентаў і інтарэсаў у Гродна”.

 

Таксама быў адзначаны яшчэ адзін гурток з Гродна -“Жыццёвы дзённік у фотаздымках”.

 

Пераможцы Фестывалю былі ўзнагароджаныя паездкай у Швецыю.

 

Фота аўтара