Дом-музей М.Багдановіча запрашае на анімаваную экскурсію

|

 

Дом-музей Максіма Багдановіча сумесна з турыстычнай фірмай “Мерцана” ладзіць анімаванаю экскурсію, прысвечанаю жыццю Багдановічаў у Гродна на пачатку 20 стагоддзя.

 

Супрацоўніца фірмы Таццяна Казак паведаміла, што ўдзельнікаў мерапрыемства чакае сустрэча з маці Максіма Багдановіча Марыяй Апанасаўнай, якая распавядзе пра сам дом, сваіх дзяцей і мужа, раскрые цікавыя старонкі жыцця нашага класіка. Акрамя гэтага, удзельнікі змогуць пачаставацца зёлкавай гарбатай з рук Марыі Апанасаўны і паслухаць гукі фісгармоні.

 

Змест і форму экскурсіі распрацавалі супрацоўнікі музею, а наша фірма займаецца піярам і рэкламай гэтага мерапрыемства. Вельмі важна, каб як мага больш людзей даведаліся пра такога кшталту экскурсіі, а значыць, зацікавіліся сваёй гісторыяй і спадчынай,” – дадала Таццяна.

 

Намесніца дырэктара фірмы “Мерцана” Ганна Шарэнда адзначыла, што Дом-музей Максіма Багдановіча несправядліва забыты, і падобныя экскурсіі ставяць на мэце прыцягнуць увагу гарадзенцаў і гасцей горада да жыцця і творчасці свайго славутага земляка. Плануецца, што мерапрыемства будзе не аднаразовым і экскурсіі будуць ладзіцца кожную суботу.

 

Колькасць удзельнікаў экскурсіі абмежаваная, бо Дом-музей можа прыняць каля 20 чалавек. Таму, калі будзе вялікая колькасць жадаючых наведаць падобнае мерапрыемства, прадугледжваецца праводзіць экскурсіі па буднях,” – заўважыла Ганна Шарэнда.

 

Першая сустрэча адбудзецца ў гэтую суботу ў 15.00 у доме паэта на вул. 1-га Мая 10. Усе жадаючыя павінны пазваніць і запісацца па тэлефонам +375 152 96 91 19, +375 29 331 18 83, +375 29 376 19 89.

Кошт удзелу складае 10 000 з чалавека.