Станіслаў Сямашка: “Рукі прэч ад Прэзідэнта!”
Старшыня СПБ напісаў афіцыйны зварот для СМІ, у якім крытыкуе палітыку еўрапейскіх краін, якія прызналі выбары ў Беларусі несвабоднымі.
Сямашка адзначыў, што ад імя ўсіх палякаў, якія жывуць у Беларусі, ён афіцыйна патрабуе, каб урады іншых краінаў перасталі ўмешвацца ва ўнутраныя справы Беларусі і аспрэчваць палітычны выбар беларусаў.
“Мы будзем і далей несці ў народ польскую мову, гісторыю, культуру, дапамагаць Аляксандру Рыгоравічу Лукашэнка адстойваць незалежнасць нашай Радзімы і працаваць для яе росквіту . Сёння я, як старшыня самага вялікага нацыянальнага аб’яднання РБ, афіцыйна заяўляю аб нашай безумоўнай падтрымцы дзеючаму і ізноў абранаму Прэзідэнту РБ А. Г. Лукашэнка“.
Поўны тэкст звароту можна паглядзець тут.
Фота “Наша Ніва”