Гродзенскі ЗАГС будзе ладзіць заручыны

|

Сцэнар заручынаў быў апрабаваны на адным з гарадскіх мерапрыемстваў і атрымаў высокую адзнаку спецыялістаў.

 

Цяпер гэты кампанент вясельнага рытуалу будзе праходзіць ва ўрачыстай атмасферы. Як і ў мінулыя часы, жаніх абавязкова павінен паднесці нявесце пярсцёнак, прыняцце якога стане згодай дзяўчыны ўступіць у законны шлюб.

 

Жаніху і нявесце будзе дадзены час на абдумванне і прыняцце канчатковага рашэння.

 

Як адзначаюць ініцыятары ідэі, у маладых з’явіцца агульная справа – падрыхтоўка да шлюбу, а гэта яшчэ раз дазволіць праверыць на трываласць прыняцце маладымі сур’ёзнага рашэння.

 

Фота з http://nevestam.com.ua