Грып прыйдзе ў Гродна ў лютым
На мінулым тыдні ў кантрольных гарадах вобласці Гродне і Лідзе з сімптомамі грыпу і ВРВІ у паліклінікі звярнуліся адпаведна 3000 і 1300 чалавек.
За 7 дзён колькасць хворых узрасла на 800 у Гродне і на 300 у Лідзе.
Аднак дыягназ “грып” падтвердзіўся пакуль толькі ў 10 гродзенцаў і 5 лідчукоў.
Эпідэмія будзе абвешчаная, калі ў Гродне ўзровень захворванняў дасягне 1605 выпадкаў на 100 000 жыхароў.
Пакуль дактары рэкамендуюць асаблівую ўвагу надаваць здароваму харчаванню, каб падрыхтаваць арганізм да атакі віруса.
Асабліва карыснымі прадуктамі на парозе эпідэміі лічацца свёкла, капуста, журавіны, шыпшына.