Турыстычнае супрацоўніцтва на польска-беларускім памежжы працягваецца

|

Першымі распрацуюць маршруты “Вандроўка ў этнаказку” і “Камунікацыя без межаў”. 

Апошні прадугледжвае адкрыццё ў Гродзенскім рэгіёне пунктаў турыстычнай інфармацыі, якія будуць супрацоўнічаць з аналагічнымі пунктамі ў Польшчы.

 

Праект “Вандроўка ў этнаказку” будзе рэалізоўвацца  цягам двух гадоў.

Яго задача – паказаць замежнікам прыцягальнасць Гродзеншчыны для вандроўнікаў.

Багатую гісторыю рэгіёна дапамогуць данесці этнаграфічныя элементы, якія адлюструюць культуру і рэлігію.

Для знаёмства з мясцовай гістрыяй праз казкі і легенды будуць створаныя адмысловыя пляцоўкі.

 

У межах праекта выйдзе пуцяводнік з апісаннем новых маршрутаў і тураў па абодвы бакі мяжы.

Праца над праектамі распачнецца ў ліпені.

 

На фота: Беларускія студэнты ў межах праекта “Невядомая Еўропа” мінулым летам сталі першымі раварыстамі, якія скарысталіся турыстычным памежным пераходам “Рудаўка-Лясная”  на шлюзе Кужынец.

 

Фота з сайта http://prosto-free.livejournal.com