Замкі Гарадзеншчыны адрэстаўруюць
У спісе замкаў, якія атрымаюць сродкі на рэстаўрацыю, пазначаныя Стары замак у Гродна, Мірскі замак, Гальшанскі замак, Наваградскі замак, Любчанский замак, замак у Лідзе, Крэўскі замак, Геранёнскі замак.
Накіраваныя дзяржавай сродкі плануецца рэалізаваць цягам сямі гадоў. Памер фінансавання на кожны замак будзе вызначацца індывідуальна і будзе залежыць ад стану гістарычнага помніка.
Па словах галоўнага спецыяліста кіравання культуры Гродзенскага аблвыканкама Алены Клімовіч, замкі, стан якіх пазначаны, як руіны, будуць закансерваваныя.
На фотаздымку макет Лідскага замку з http://www.lida.info