Вобшукі ў Гродна працягваюцца: затрыманы Алесь Кіркевіч

|

Падчас ператруса быў канфіскаваны кампутар, запісныя кніжкі, розныя матэрыялы, газеты і інш. Паралельна падзеі фіксаваліся на відэа- і фотакамеры. Пасля ператрусу Алесю Кіркевічу загадалі добра апрануцца і павялі на допыт па справе беспарадкаў 19 снежня.

 

На пытанне, на які час яго затрымліваюць, адказалі, што па законе маюць права затрымаць на тры гадзіны, а там пабачаць. У пратаколе вобшуку пазначаны прозвішчы супрацоўнікаў: дазнавацель Якавец, Сяўрун, Барадзеня, Ванюковіч.

 

Па апошніх звестках Алесь Кіркевіч знаходзіцца зараз у следчым ізалятары ў Мінску.

 

Алесь Кіркевіч з’яўляўся ў свой час адным з аўтараў “Твайго стылю”. Рэдакцыя зычыць Алесю хуткага вяртання на волю!

 

Фота з архіву “Твайго стылю”