Анты”Вікторыя” гарадзенскага баскетболу
Абедзьве гарадзенскія дружыны гулялі 29 студзеня супраць каманд з Санкт-Пецярбурга.
“Вікторыі”, у складзе якой гуляюць зусім маладзенькія дзяўчаты, выпала згуляць з 8-й камандай вышэйшай расійскай лігі – мясцовым “Спартаком”.
Гаспадыні былі бязлітаснымі да гарадзенак – 139-39!
За “малодшых” рэванш узяла “Алімпія”. Лепшая беларуская дружына мінулага года адолела піцерскія “Сірэны”, у складзе якіх гуляюць лепшыя маладыя баскетбалісткі з Санкт-Пецярбурга. Лік сустрэчы 76-61 на карысць гарадзенак.
XVII ЧЭМПІЯНАТ БАЛТЫЙСКАЙ ЛІГІ
Турнірная табліца папярэдняга этапу
1. Спартак (Спб) – 12 перамог – 0 паразаў
2. Алімпія (Гродна) – 11-2
3. Мінск 2006 – 11-2
4. Бярэзіна-РЦАР (Барысаў) – 7-6
5. Эклекс (Талін) – 5-8
6. МРУ (Вільня) – 4-9
7. Вікторыя (Гродна) – 3-10
8. Сірэны (Спб) – 2-10
9. Таліна Улікоол (Талін) – 2-10
У фінальную стадыю турніра, якая пройдзе ў сакавіку, выйдуць 4 лепшыя каманды.