У Гродна з’явіцца новая філармонія і станцыя пералівання крыві

|

У канцы мінулага тыдня старшыня Гродзенскага аблвыканкама Сямён Шапіра нагадаў чыноўнікам аб сваіх даручэннях, адно з якіх звязана з аднаўленнем будаўнічых прац і ўвядзеннем у эксплуатацыю двух закансерваваных будынкаў.

 

Гэта будынак па праспекце Касманаўтаў, у якім у свой час планавалася пабудаваць Дом культуры будаўнікоў, і станцыя пералівання крыві на Вішняўцы.

 

Першы аб’ект стане абласной філармоніяй, другі будзе скарыстаны па прызначэнню.

 

У будучай філармоніі вядуцца працы па дэмантажы разбураных канструкцый і ўнутраных перагародак, паколькі плануецца павялічыць памер залы – плошча на 1000 месцаў. У станцыі пералівання крыві на дадзены момант толькі зняты панэлі.

 

На здымку: доўгабуд ля кінатэатра “Усход” мае ператварыцца ў філармонію.

 

Фота “Гродненская правда”