Ліквідаваныя дзве буйныя кропкі па вытворчасці самагону
У Лелюках міліцыянеры выявілі самагонны апарат і больш дзвюх тон брагі, а таксама 400 літраў гатовага прадукта. Гаспадар захоўваў напой у спецыяльных дубовых бочках, каб надаць прадукту спецыфічны смак. Па яго словах, такую буйную партыю ён намерваўся выкарыстоўваць выключна для асабістага спажывання.
У жыхара вёскі Брагі было канфіскавана каля тысячы літраў бражкі, больш 700 літраў самагону і апарат па вытворчасці алкагольнага напоя.
У дачыненні да вытворцаў самагону складзена некалькі адміністрацыйных пратаколаў.
Фота з liveinternet.ru