У Гродна прайшоў міжнародны “Сеанс адначасовай гульні”
Гульня пачалася суботнім вечарам у 20 гадзін і працягвалася да 1 гадзіны ночы наступнага дня. У спаборніцтве прынялі ўдзел каманды з 8 краінаў, сярод якіх прадстаўнікі з Гродна. Больш падрабязную інфармацыю пра ўмовы гульні можна прачытаць тут.
Арганізатарам гульні выступіў дамен http://world.en.cx.
Усе каманды-удзельніцы адначасова атрымалі заданні-загадкі, па якіх трэба было адгадаць месца ў горадзе, дзе схаваныя спецыяльныя кодавыя надпісы. Каманда павінна была прайсці 15 узроўняў, наведаўшы 15 кропак горада. Коды былі схаваныя на вуліцы Маякоўскага, чыгуначным вакзале, будынку гарадской адміністрацыі, хуткай дапамогі, ваенкамату і інш. Усе загаданыя кропкі абіраліся такім чынам, каб у кожным горадзе-удзельніку (іх было больш за 50) былі адпаведныя месцы.
Акрамя агульнага заліку, у кожным горадзе была вызначана тройка пераможцаў, якая атрымала ўзнагароды ад мясцовых арганізатараў. У Гродна першае месца заняла каманда “XXX” (10-е месца ў агульным заліку), другое – “Кажаны” (14-е месца), трэцяе – #Define crew (98-е месца).
Фота з world.en.cx