Што найперш трэба збудаваць у Гродне?
З кожным годам у Гродне будуецца нешта новае. Але ці ўсяго усё-такі хапае жыхарам Гродна дзеля камфотнага быту і адпачынку?
Антон: Кавярню з таннай хатняй ежай, а таксама скейт-парк.
Люда, Насця, Юля і Віка: хацелася б, каб у Гродне было больш безалкагольных кавярняў, дзе можна было б пасядзець і пагутарыць з сябрамі.
І яшчэ якую-небудзь экстрэмальную забаўку , да прыкладу – амерыканскія горкі.
Юра і Анжэла: у нас ёсць дзеткі і таму мы б хацелі, каб было больш месцаў, куды можна пайсці з дзецьмі і дзе ім было б камфортна і весела.
Добрая дзіцячая кавярня – найлепшы варыянт.
Паша: бачыў у іншых гарадах вялікія паркінгі.
Вось бы ў нас такія былі!
Таццяна: я б не хацела чагосьці новага – няхай бы вярнулі старое, а менавіта – плошчу Савецкую, якая была калісьці зялёнай.
Калі неабходна высякаць дрэвы, то на месцы іх трэба неадкладна садзіць новыя. Мне з унуком няма куды пайсці гуляць.
Плошча больш падобная да стадыёну, на ёй добра катацца на ровары, а не гуляць і адпачываць.
align=”left” width=”92″ height=”125″ >Аляксандр: хачу, каб у нашым горадзе быў пабудавана храм міжнароднага руху Свядомасці Крышны.
Ірына: тэатр оперы і балету.
Я музыка, працую з дзецьмі і часта нам прыходзіцца ездзіць спецыяльна ў Мінск.
Дарога займае 5 гадзін у адзін бок, таму гэта вельмі нязручна.
Валянціна: патрэбна больш забаўляльных установаў бліжэй да спальных раёнаў.
Не пашкодзіла б яшчэ адна лазня.
Міхаіл: хачу, каб аднавілася гістарычнасць: першы ў Гародні Бернардынскі касцёл і другія помнікі архітэктуры. Гэта патрэбна людзям.
Яўген: парк атракцыёнаў. Гэта весела!
А яшчэ пляцоўку для файер-шоў.
Я аматар паглядзець на такое відовішча.
Вольга і Аляксандр: дзіцячую кавярню, каб было куды пайсці з дзецьмі, а каб адпачыць самім – боўлінг-клуб, ці што-небудзь падобнае…
Анджэй (на здымку зверху): каб аднавіліся помнікі архітэктуры. Каб пабудаваўся хмарачос. Спалучэнне рысаў мегаполіса і гісторыка-архітэктурнага цэнтра лічу вельмі цікавым.
Фота Асі Тарноўскай