Трычы: пейзаж, традыцыі і вольны час
Такая тэндэнцыя назіраецца зараз на турыстычным рынку ў свеце. І тут Беларусі ёсць што прапанаваць.
Беларускія сельскія сядзібы не заўсёды дасканалыя, але пры гэтым унікальныя і непаўторныя.
У Гродзенскім раёне зарэгістраваная 41 аграсядзіба.
Найбольшая іх колькасць месціцца ў прывабных маляўнічых месцах у раёне Гожы, Падлабення, Азёр, Парэчча і Сапоцкіна.
У адно з такіх месцаў завіталі і мы – удзельнікі праекта “Школа маладога журналіста-14”.
Аб’ектам нашага міні-падарожжа стаў «Трычоўскі маёнтак» (в. Трычы), які належыць сям’і Сіняпкіных.
У сядзібе створаны своеасаблівы міні-заапарк. Тут можна пагутарыць з экзатычнымі жывёламі і птушкамі: фазанамі, паўлінамі, страўсам, ламамі.
Але яны не заўсёды паслухмяныя =)
А таксама ў іх выдатны нюх …
Наведвальнікі сядзібы могуць пакатацца тут на конях. Зрабілі гэта і мы.
Зрэшты, сам Пётр Сіняпкін (на здымку) не лічыць аграсядзібу прыбытковым месцам.
Пабудавалі яе з жонкай на ўласныя зберажэнні.
Тым не менш сядзіба, спадабалася не толькі беларусам, але і гасцям з Польшчы, Англіі.
>
…Наш адпачынак у Трычах атрымаўся на славу і даў велізарны зарад станоўчых эмоцый.
Калі вы ні разу не адпачывалі ў беларускай вёсцы – зрабіце гэта! Не пашкадуеце!
Фота: Глеб Сташэўскі, Іна Севярын, Юлія Каляда