ЗША ўвялі эканамічныя санкцыі супраць лідскай “Лакафарбы”
У кароткі спіс, паводле СМІ, трапілі лідская «Лакафарба» і прадпрыемства «Полацк Шкловалакно».
ААТ “Лакафарба” з’яўляецца лідэрам Беларусі ў вытворчасці лакафарбавай прадукцыі.
Напярэдадні ўвядзення санкцый, 28 студзеня, на прафесійным конкурсе “Брэнд года 2010” лідскае прадпрыемства перамагло ў спажывецкай намінацыі “Брэнд-Лідэр”.
68% прадукцыі “Лакафарбы” ідзе на экспарт.
Вырабы прадпрыемства набываюць у асноўным Расія, Україна, Малдова, Узбекістан, Казахстан, Аўстрыя, Балгарыя, Венгрыя, Германія, Індыя.