У Бразе ліквідавалі вытворчасць брагі

|

Вытворчасць працавала ў вёсцы Лелюкі і ў населеным пункце з сімвалічнай назвай Брагі.

Бровары шукала адмыслова створаная рэйдавая група.

 

У Лелюках група наведала аднаго з мясцовых жыхароў.

Мужчына заўважна хваляваўся, як высветлілася, было за што: у гаспадарчай пабудове вяскоўца знойдзены самагонны апарат і 400 літраў гатовага прадукта, які захоўваўся ў дубовых бочках.

Гаспадар запэўніў, што ўсю самагонку збіраўся выкарыстаць самастойна.

 

У вёсцы Брагі аналагічным чынам знайшлі самагонны апарат, каля 1000 літраў брагі і каля 30-ці літраў гатовага прадукта.

Аднак асноўны запас гаспадар трымаў у іншай пабудове, дзе, па ягоных словах захоўвалася выключна гародніна.

Аднак удзельнікі рэйдавай групы не далі ўвесці сябе ў зман, у выніку – яшчэ 700 літраў самагона ў пластыкавых бутэльках.

Абодва гаспадары незаконных выворчасцяў і раней затрымліваліся за самагонаварэнне. Ім пагражае сур’ёзны штраф.

 

Паводле http://uvd.grodno.by