10 гадоў з канфіскацыяй за наркотыкі
Студэнта затрымалі ў жніўні ў будынку чыгуначнага вакзала, калі ён збіраўся прадаць кліенту чарговую партыю таблетам экстазі.
Здзелка праходзіла ў кабінцы грамадскай прыбіральні.
Калі ў санвузел зайшлі супрацоўнікі транспартнай міліцыі, прадавец, узяўшы ў пакупніка грошы, паабяцаў аддаць тавар на вуліцы.
Супрацоўнікі міліцыі спраўдзілі ў падазроных людзей дакументы і абшукалі іх.
Тады і знайшлі 475 таблетак псіхатропнага рэчыва і грошы, якія паспеў зарабіць наркагандляр: 150 долараў і 460 тысяч.
Астатнюю партыю на суму больш за 20 мільёнаў студэнт збіраўся рэалізаваць у Мінску.