Кубак зёлкавай гарбаты ад Марыі Апанасаўны

|

 

Такую магчымасць мелі наведвальнікі анімаванай экскурсіі “Марыя Апанасаўна запрашае”, якая адбылася 29 студзеня ў доме-музеі Максіма Багдановіча.

 

Гасцей пад гукі фісгармоніі сустракае маці паэта Марыя Апанасаўна.

 

Яна распавядае пра жыццё і лёс сям’і Багдановічаў, паказала фотаздымкі з сямейнага альбому.

Пасля гасцёўні трапляем у дзіцячы пакой. Улюбёнымі цацкамі дзяцей у сям’і Багдановічаў былі плецены кошык і драўляны конік – качалка.

Вадзім і Максім садзілі адзін аднаго ў кошык і каталі па намочанай падлозе. Пакой ахоўвае саламяная птушка пад столлю.


Пасля дзіцячага пакою крочым у пакой маці і кабінет бацькі.

У бацькоўскім кабінеце Марыя Апанасаўна чытае ліст ад Адама Ягоравіча. Муж і бацька з палымяным пачуццём дзеліцца сваімі думкамі з сям’ёй.

 

Пасля мемарыяльных пакояў мы наведалі і іншыя экспазіцыі музея.

Лепшай старонкай ў штодзённіку жыцця трэба назваць “Гарадзенскі перыяд сям’і Багдановічаў”. Фотаздымкі сям’і, дэбют у друку, пераклады твораў – багацце залі.

Апошняй наведанай залай стала “Літаратурна-грамадскі рух канца ХIХ – пачатку ХХ стагоддзяў”. Тут адбываецца знаёмства з газетай “Наша доля”, суполкай “Загляне сонца і ў наша аконца”.

 

Зноў вяртаемся ў гасцёўню, дзе нас чакае гарбата з зёлкамі.

Кожны мае магчымасць асэнсаваць анімаванае падарожжа ў жыццё нашага класіка.

 

Па словах Ганны Шарэнды, намесніцы фірмы “Мерцана”, якая разам з музеям і арганізавала экскурсію, такое падарожжа плануецца ажыцяўляць кожны тыдзень.

>

У час экскурсій будуць праводзіцца віктарыны, дзе падарункам будзе з’яўляцца флаер на бясплатнае наведванне музея.

Кубак зёлкавай гарбаты 

запрашае ўсіх бяздольных,

хто згубіўся ў часе нудным,

хто жыве жыццём няўклюдным,

хто ў натоўпе, нібы ў полі,

хто сяброў не меў ніколі –

запрашае абагрэцца

ля паэтавага сэрца!

За драўлянымі дзвярыма

неўміручы свет Максіма…

 

Д. Бічэль – Загнетава


Фота аўтара