Ажыятаж вакол атрымання правоў новага ўзору

|

З 28 сакавіка пачынаюць дзейнічаць папраўкі да міжнароднай Канвенцыі аб дарожным руху.

 

Існуючые зараз у Беларусі пасведчанне на права кіраваць аўтамабілем не адпавядае патрабаванням гэтай Канвенцыі.

 

Гэта азначае, што са старымі правамі з 28 сакавіка ў краіны Еўразвязу не выедзеш.

 

У першы дзёнь лютага, калі распачаўся абмен дакументаў, аўтамабілісты рынуліся ў ДАІ.

 

Там, аднак, дакументы пачалі афармляць толькі з абеду. Вялізная чарга за новымі правамі ўтварылася і 2 лютага.

 

Вось як апісвае сітуацыю адзін з наведвальнікаў сайта avtogrodno.by:

 

Очереди просто огромные, люди готовы убить друг друга. У меня права окончились 1 февраля.

 

Хотел поменять. Сегодня (2 лютага – рэд.) приехал к 7-20 и уже был в очереди 63, хотя сегодня смог сдать только документы, в связи с тем, что в день выдают только 100 прав.

 

Так что за день справиться не реально.

 

В первый день сдаёш все документы, а во второй день фотографируешся и получаеш права, и, как всегда, милиция не ожидала такого ажиотажа, хотя до границы рукой подать!!!

 

Сітуацыю каментуе для “Твайго Стылю” супрацоўніца прэс-службы гарадзенскай ДАІ Таццяна Ескевіч:

 

– Сапраўды, зараз назіраецца вялікі ажыятаж вакол атрымання новых правоў. Думаю, яшчэ два-тры тыдні будзе не праштурхнуцца.


У першы дзень мы выдалі новыя правы 98 чалавекам, учора – яшчэ 150-ці.

 

Ёсць дзве катэгорыі людзей, якія імкнуцца атрымаць новыя правы як мага хутчэй. З аднаго боку, гэта людзі, у якіх скончыўся тэрмін дзеяння старых правоў і яны спецыяльна чакалі магчымасці абмяняць іх на новыя дакументы.


З другога боку, у чэргах зараз стаіць вялікая колькасць тых, хто працуе за мяжой. Да прыкладу, кіроўцы, якія займаюцца грузаперавозкамі.

 

Некаторыя з іх бываюць дома раз на два тыдні ды і то на выходныя. У чарзе па правы і тыя, хто актыўна наведвае суседнія Польшчу і Літву з мэтай “купі-прадай”.


На замену дакумента ідзе 2 дні, хоць па закону ДАІ мае на гэта 5 дзён.

 

На думку сп-ні Ескевіч, падставаў для ажыятажу няма – да 28 сакавіка атрымаць новыя правы змогуць усе ахвотныя. Пры гэтым на тэрыторыі краіны можна будзе ездзіць са старымі правамі аж да моманту сканчэння тэрміну іх дзеяння.

 

Новыя правы будуць уяўляць сабой пластыкавую картку з фотаздымкам кіроўцы і яго дадзенымі.

 

Кошт новага дакумента – 21 700 рублёў.