Аддзел адукацыі заняўся пастаўкамі ежы ў садкі

|

Раней пасярэднікам у пастаўках харчавання дашкольнікам быў “Прадсервіс”.

 

Да гэтага 10-15% ад кошту прадукцыі мы вымушаныя былі аддаваць на аплату паслуг пасярэдніка – каментуе “Твайму стылю” сітуацыю загадчык аддзелу адукацыі гарадзенскага гарвыканкаму Сяргей Блажэй.

 

Па словах сп. Блажэя, зараз ідзе ўзгадненне з аблвыканкамам коштаў на закупку новых лядоўняў для дашкольных установаў.

 

Гэта дазволіць захоўваць прадукты харчавання больш працяглы час, што зменшыць выдаткі на іх транспартыроўку.

 

Новая схема забеспячэння садкоў ежай дзейнічае ў Гродне з 27 студзеня.