Адміністрацыя ўніверсітэта абвяргае выключэнне студэнтаў па палітычных матывах

|

 

– “На фоне палітычнай абстаноўкі, што склалася на сённяшні дзень, многія не сядзяць на месцы склаўшы рукі, а імкнуцца знайсці сваю выгаду.


Вось і студэнты, якія ў навучальным працэсе недасведчаныя дый зорак з неба не хапаюць, зразумелі: калі ў вучобе нічога не атрымліваецца, чаму б не паўстаць ахвярай якога-небудзь пераследу.


А там і працяг сваёй студэнцкай кар’еры ў якой-небудзь замежнай ВНУ выгарыць”.

 

З гэтых словаў пачынаецца сюжэт, паказаны 2 лютага Гродзенскім тэлебачаннем.

“Твой стыль” паведамляў учора, што адміністрацыя ўніверсітэта адлічыла студэнта фізіка-тэхнічнага факультэта Барыса Захарчука.

 

Пад пагрозай адлічэння знаходзіцца таксама Яўген Бусько.

 

Абодва хлопцы бралі ўдзел у падзеях на ПЛОШЧЫ.

 

Яўген Бусько за ўдзел у акцыі пратэсту адбыў 15 сутак адміністрацыйнага арышту.

 

Пацяпела і маці хлопца  – адвакатка Валянціна Бусько, якая працавала адвакатам у Гродзенскай абласной калегіі і была пазбаўлена працы пасля анулявання адвакацкай ліцэнзіі.