На “Азоце” будзе новы кіраўнік

|

Ігар Жылін стаў кіраўніком “Азота” у жніўні 2009 г. у ролі, як часта згадвалася ў друку, “антыкрызіснага мэнэджэра”, які павінен навесці парадак на адным з самых прыбытковых беларускіх прадпрыемстваў.

 

Мяркуючы па прызначэнні, цяпер Жыліну давядзецца наводзіць парадак ва ўсёй нафта-газавай сферы краіны.

 

На прадпрыемстве рашэнне прэзідэнта пра перавод Жыліна на новае месца працы быў нечаканым.

 

Многія работнікі “Азота” даведаліся пра гэта з інтэрнэту.