Дазвол на выезд за мяжу студэнтам будуць выдаваць іх ВНУ

|

Паводле праекта, пра які напісала сёння БЕЛТА,  цяпер вырашаць, пускаць ці не студэнта за мяжу, будзе адміністрацыя ВНУ.

 

Разгляд законапраекту ў першым чытанні запланаваны на вясновую сесію палаты прадстаўнікоў, якая распачне сваю працу 4 красавіка.

 

Ездзіць за мяжу толькі з дазволу Міністэрства адукацыі студэнтаў абавязаў дэкрэт прэзідэнта ў 2005 годзе.

 

У ім адзначалася, што «накіраванне грамадзянаў, якія навучаюцца ў арганізацыях сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь, на вучобу за мяжу ажыццяўляецца з пісьмовага дазволу Міністэрства адукацыі».

 

Забарона на выезд студэнтаў без дазволу Міністэрства тлумачылася ўладамі як адна з мераў па папярэджанні гандлю людзьмі.

 

Падзяліцца |