У Гродне адбудзецца канцэрт Таццяны Салаўёвай

|

Таццяна Салаўёва працуе ў жанры аўтарскай і камернай песні. У яе выкананні можна пачуць таксама творы ў стылі фолк альбо арт-рока.

 

Летам 2010 года спявачка запісала свой першы дыск «Сердце не остынет».

>

За спіной у Таццяны ўдзел у некалькіх фестывалях аўтарскай песні ў Беларусі, Расіі, Украіне, лаўрэатам якіх яна станавілася.

 

Гарадзенцы маглі бачыць Таццяну на фестывалі аўтарскай песні “Зялёны гран-пры“.

 

 

На “Канцэрце ў Дзень народзінаў”, які адбудзецца 10 лютага ў залі ўніверсітэту па вул. Ажэшкі, 22, разам з Таццянай выступяць яе сябры – Уладзімір Захараў, Яўген “Пагост” Герасімчук, Анастасія Закрэўская, а таксама ўдзельнікі клуба аўтарскай песні Вольга і Ігар Падчыненкавы, Лёля Галаўня і Сяргей Ільюшэнка, Таццяна Шубзда.

 

Канцэрт пачнецца ў 19.30. Уваход вольны.

 

Фота: t.soloviov.net