У Слоніме затрымалі крымінальнага аўтарытэта
40-гадовага слонімца везлі тады ў аўтазаку з Баранавічы ў Слонім, дзе яго павінны былі судзіць за хуліганства. Па дарозе Быцко змог вызваліцца і ўцячы.
Пасля пабегу, як паведамляе “Гродзенская праўда“, Быцко хаваўся на Ўкраіне і ў Расіі, моцна змяніў знешнасць -перафарбаваў валасы, адгадаваў бараду і вусы.
У рукі міліцыі аўтарытэт па мянушцы “Быца” патрапіў у мінулы падзялелак у Слоніме, дзе ён спыніўся ў кватэры сваёй знаёмай.
Калі гаспадыня кватэры пайшла на працу, а яе дзіцё – у школу, была праведзена аперацыя па захопу Быцко.