Міліцыя прапануе ўвесці каменданцкую гадзіну для падлеткаў
Як паведамляе БЕЛТА, супрацоўнікі міністэрства лічаць, што ўвядзенне каменданцкай гадзіны дазволіць зменшыць узровень падлеткавай злачыннасці, бо непаўнагадовыя парушаюць закон як правіла позна ўвечары ці ноччу.
У МУС паведамілі, што цяпер на ўліку ў краіне стаіць каля 15 тыс. непаўнагадовых.
Як адзначылі ў МУС, пэўныя крокі па ўвядзенні каменданцкай гадзіны для падлеткаў ўжо зробленыя. 12 студзеня 2011 г. ўступіла ў сілу новае палажэнне КаАП — ст.17.12 «Допуск на начныя дыскатэкі, у культурна-забаўляльныя клубы непаўнагадовых», па якой ўладальнікі начных клубаў могуць быць аштрафаваныя, калі пасля 22.00 ва ўстанове будуць знаходзіцца непаўнагадовыя.
За парушэнне гэтага артыкула індывідуальным прадпрымальнікам і юрыдычным асобам (гаспадарам устаноў) пагражае штраф у памеры ад 10 да 50 базавых велічынь (адна базавая зараз роўная Br35 тыс.).