Ураган “Нікалас” нашкодзіў на Гарадзеншчыне (дапоўнена)
Энергазабеспячэнне было парушана ў 431 населеным пункце Гродзенскай вобласці. Усяго па краіне аказаліся абясточанымі 1318 населеных пунктаў. У больш як за палове з іх падача электраэнергіі адноўлена, аднаўленчыя работы працягваюцца, аднак без электрычнасці пакуль засталіся 257 населеных пунктаў.
Пацярпелых людзей ад наступстваў урагану няма.
На здымку: зламаная вышка “Лайф” на вул. Куйбышава, 31 у Гродне.
Фота Blackangel (forum.grodno.net)