Нататкі з прэзентацыі рэйтынгу

| Без катэгорыі

alt=”3″ >

Я была непасрэднай удзельніцай прэзентацыі навуковага выдання «Рэйтынг гарадоў Беларусі 2008: умовы развіцця чалавечага капіталу» ў гатэлі CROWNE PLAZA. Таму і прапаную невялічкія нататкі з гэтай нагоды.

У выданні ўпершыню ў беларускай навуцы зроблена спроба прарангаваць 122 гарады і 22 пасёлкі гарадскога тыпу, якія з’яўляліся раённымі цэнтрамі на момант правядзення даследвання.

Сярод распрацоўшчыкаў – прафесар Шчэцінскага ўніверсітэту доктар навук Марэк Дуткоўскі, кандыдаты эканамічных навук Уладзімір Валетка, Міхаіл Залескі, Дзмітрый Бабіцкі.

Каб укласці рэйтынг, былі выбраныя для аналізу наступныя паказчыкі:

– тэмп росту насельніцтва ў перыяд 1989-2006, %

– міграцыйны прырост за 2005-2006 да насельніцтва, %

– сярэднемесячны заробак, тыс. руб.

– доля занятых на малых прадпрыемствах ад агульнай колькасці занятых, %

– доля эканамічна актыўнага насельіцтва, %

– сума экамічных выплатаў за шкодныя выкіды, тыс.руб.

– транспартная даступнасць, км

Таксама на прэзентацыі аўтары падзяліліся…

…Наступнымі планамі на будучыню

Ул. Валетка: Далей мы спадзяемся на ролю СМІ, каб яны далі інфармацыю аб рэйтынгу большай колькасці людзей. Я асабіста думаю, што трэба працягваць працаваць, тым больш цяпер будзе перапіс насельніцтва. Далейшая праца можа быць не толькі наша, калі будуць прапановы, мы гатовы далучыцца і зрабіць, напэўна, нешта яшчэ больш якаснае.

Дзм. Бабіцкі: Яшчэ хачу дадаць, што мы дашлем даследванне ва ўсе ўстановы мясцовай улады.

... Успамінамі з мінулага

Ул. Валетка: Я прапаноўваў такое даследванне яшчэ калі супрацоўнічаў з Акадэміяй Навук, але ідэю не падтрымалі.

…Падобнымі даследваннямі

Дзм. Бабіцкі: Такія даследванні вельмі папулярныя на Захадзе, але робяцца разнастайнымі інстытутамі, а не творчымі навуковымі калектывамі.

…Мэтамі працы

Ул. Валетка: Актывізацыя грамадзянскай актыўнасці.

Дзм. Бабіцкі: Мэта ў тым, каб справакаваць дыскусіі для далейшага даследвання як акадэмічнага, так і міністэрскага.

…Парадамі мясцовым уладам

Ул. Валетка: Парады даваць па рэйтынгу мясцовым уладам нельга. Ну, гэта тое самае, як выходзіць замуж за маладога чалавека, трымаючы ў руцэ толькі яго фотаздымак.

Падрыхтавала Наталія Важэйка

Фота аўтара