Учора адбылося адкрыццё выставы Юдэля Пэна

Выстава ладзіцца ў межах супрацоўніцтва Гродзенскага краязнаўчага музея з Віцебскім. Там дзейнічае пастаянная экспазіцыя Юдэля Пэна, якая налічвае 183 творы, з іх гарадзенцы змогуць убачыць 54.

Юдэль (Юры) Пэн нарадзіўся ў Віцебску. Скончыў Пецярбургскую акадэмію мастацтваў, вучыўся ў таленавітага жывапісца Чысцякова. Лічыцца заснавальнікам віцебскай мастацкай школы. Вядомы дзякуючы класічным партрэтам і яркім пейзажам. На майстэрства знакамітага беларускага мастака вельмі паўздзейнічала творчасць Рэмбрандта.

 

Карціны Юдэля Пэна экспанаваліся ў Нью-Йорку, Парыжы, Рызе.

Гарадзенцы змогуць наведаць выставу ў лютым-сакавіку.

Пра творы Пэна, якія будуць выстаўляцца ўпершыню, і пра самых знакамітых вучняў мастака распавяла вядучая навуковая супрацоўніца Гродзенскага абласнога краязнаўчага музея Галіна Бурак (можна паслухаць, націснуўшы ўнізе на плэер)

 

Здымкі Алесі Бяленік