На Гродзеншчыне чакаюць універсальнай вакцыны ад грыпу

|

Па стане на 7 лютага колькасць гродзенцаў. якія звярнуліся за медычнай дапамогай з нагоды вострых рэспіраторных інфекцыяў і грыпу павялічылася ў параўнанні з папярэднім тыднем на 51,5%. Сярод хворых пераважаюць дзеці – 58,7%, што ніжэй на 4,9% у параўнанні з папярэднім тыднем (63,6%). Як паведамляе kp.by, у Гродзенскай вобласці на 7-дзённы карантын зачынілі 5 школ.

 

Па словах педыятра станцыі хуткай дапамогі Гродна №1, сёлета эпідэмічны парог перавышаны ў 1,5-2 разы. У медычныя пункты паступаюць ад 1000 да 1500 зваротаў у дзень. Барацьба з рэспіраторнымі захворваннямі і грыпам праходзіць не надта цяжка, бо лячэбна-прафілактычныя ўстановы былі добра падрыхтаваныя – найперш папярэднюю вакцынацыю атрымалі найбольш уражвальныя слаі насельніцтва – сталыя людзі, дзеці, медработнікі і інш.

 

У наступным годзе медыцынскія установы Беларусі чакаюць універсальную вакцыну, якую вынайшлі навукоўцы Оксфардскага універсітэта ў Англіі. Вакцына ўжо прайшла клінічныя выпрабаванні. Па словах кіраўнікоў пректа, праблема ў распрацоўцы ўніверсальнай вакцыны заключалася ў тым, што ўвесь час з’яўляюцца ўсё новыя штамы захворвання, аднак навукоўцам удалося выявіць ўразлівыя і нязменныя часткі віруса, што дазволіла стварыць універсальную вакцыну. Створаная вакцына актывізуе імунную сістэму чалавека, і дзякуючы ёй руйнуе пратэін унутры віруса.

 

Здымак з grodnoinfo.by