Школьнікі замест падручнікаў атрымаюць электронны планшэт

Як паведамляе БЕЛТА, міністэрства адукацыі плануе забяспечыць у будучым усіх навучэнцаў 1-11 класаў электроннымі планшэтамі, у якіх будзе знаходзіцца ўся неабходная для навучання інфармацыя.

Апроч таго, дзеці і іх бацькі перастануць скардзіцца на цяжкі заплечнік школьніка, які зараз перагружаны падручнікамі і школьнымі прыладамі. Вага планшэта вагаецца каля 400 г.

 

Меркаванні гарадзенцаў адносна гэтай ініцыятывы падзяліліся.

 

align=”left” >Аляксей Раманчук, 17 год:

“Я – за!

Гэта вельмі зручна, не кажучы пра тое, што гэта адпавядае патрабаванням часу высокіх тэхналогій, у якім мы жывем.

 

Я лічу, што дзякуючы планшэтам дзеці зацікавяцца вучобай.

 

Дар’я Тугарына, 15 год:

”Я “за”, таму што гэта вельмі зручна – няма неабходнасці насіць шмат падручнікаў або бегаць у пошуках іх па ўсёй школе.

 

Вельмі сучасна”.

 

Эрнэст Юдзін, 8 год (2-гі клас):

”Я б хацеў, каб былі такія планшэты!”.

Аляксандра Кунцэвіч, 16 год:

“Я супраць гэтага, бо лічу, што вучоба ператворыцца ў нешта незразумелае: усе будуць сядзець у інтэрнэце (вядома, што ўсю тэхніку можна ‘прашыць’ як табе толькі захочацца), гуляцца ў розныя гульні і г.д.”

Антон Іл’ін, 13 год:

”Падтрымліваю – гэта сучасна!”.

 

 

 

 

Марына Русікевіч, настаўніца матэматыкі:

”Я лічу, што трэба пакінуць і падручнікі і планшэты.

І падзяліць інфармацыю.

Напрыклад, геаметрычныя чарцяжы лепш успрымаюцца ў аб’ёмным выглядзе, але некаторая інфармацыя лепш засвоіцца, калі яна раздрукаваная”.

 

 

Наталля Якоўчык, завуч:

”Я за гэтае новаўвядзенне, але не веру ў тое, што гэта адбудзецца”.

Святлана Красноўская, настаўніца англійскай мовы:

“Мне гэта падабаецца. Але наўрадці гэта адбудзецца ў хуткім часе”.

 

Вадзім Сідаровіч, настаўнік гісторыі:

“Ідэя выдатная. Але ёсць вялізная праблема – недахоп спецыялістаў ў гэтай галіне. Калі зламаецца планшэт, то ўся адукацыя “ляжа на лапаткі”.

Да таго ж, педагогі старога пакалення не валодаюць камп’ютарамі. Але ідэя, канешне, добрая. Таму я “за”.

Як бачым, меркаванні і ў дзяцей і ў настаўнікаў вельмі розныя. А што вы думаеце пра гэта?

 

Фота аўтара.