Стаць мадэллю: кошты, праблемы, перспектывы

У Беларусі існуюць мноства курсаў, гурткоў, калектываў, дзе навучаюць мастацтву дэфіле, даюць веды, неабходныя для працы ў мадэльным бізнэсе.

 

Але прафесійнае мадэльнае агенцтва існуе толькі адно – Студыя Моды Сяргея Нагорнага.

 

Гэта адзінае ліцэнзаванае агенцтва ў Беларусі, якое прадставіла свету такіх мадэляў, як Кацярына Даманькова, Анабэла Белікава, Кацярына Косушкіна і іншых мадэляў сусветнага ўзроўню, якія пачыналі свой шлях з подыум-школы.

 

У свой час гэтыя дзяўчаты навучаліся ў мінскім філіяле “Подыум-школы Сяргея Нагорнага», і зараз маюць небывалы поспех у мадэльным бізнэсе.

 

Ужо 2 гады філіял гэтага агенцтва існуе і ў Гродне. Прайсці курсы ў гэтайц мадэльнай школе можа абсалютна кожны.

 

Навучанне платнае. За месяц навучання для цінэйджэраў каштуе 50 даляраў. Семдзесят даляраў – для хлопцаў і дзяўчат ва ўзросце 15-25 гадоў.

 

У школу прыходзяць маладыя людзі з рознымі жаданнямі і магчымасцямі. Хтосьці бачыць сябе на сусветным подыуме і робіць першы крок да сваёй мары, а іншыя імкнуцца паглядзець «Што ж гэта такое?».

 

Каб рэалізавацца ў мадэльным бізнэсе, вядома, трэба мець адпаведныя параметры і рост вышэй 170 см.

 

На працягу пяці месяцаў маладыя людзі навучаюцца мастацтву дэфіле, акторскаму майстэрству, фотамайстэрству, этыкету; аэробіцы, візажу, цырульніцкаму мастацтву і іншым карысным рэчам. Групы дзеляцца па ўзросце.

 

Існуе цінэйджэрская група – ад 6 да 15 гадоў і група ТОП-ад 15 да 25 гадоў.

 

У асноўным школу наведваюць дзяўчыны, але хлопцы запатрабаваныя не менш за дзяўчат.

 

Хлопцы наведваюць подыум-школу для сябе і для свайго поспеху.

 

Але, як і ў любой сферы дзейнасці, тут ёсць свае праблемы і цяжкасці, звязаныя найперш з перспектывамі ў мадэльным бізнэсе.

 

Мы пагутарылі з адной з выпускніц гарадзенскай «Подыум-школы Сяргея Нагорнага» Анастасіяй Акудовіч (на здымку), якая распавяла нам сваю гісторыю.

 

align=”left” >- Анастасія, калі вы вучыліся ў подыум-школе, якія праекты і магчымасці вам прапаноўвалі?

 

– У прынцыпе, аніякіх. Перспектыў няма, мадэлі як быццам і не патрэбныя.

 

Маладыя людзі выкідваюць грошы на вецер.

 

Што парадавала і што расчаравала пасля атрыманне дыплома?

 

– Парадавала тое, што дыплом каціруецца ў Еўропе.

 

Але, у прынцыпе, рэальныя замовы можна атрымаць навучаючыся ў мінскім філіяле. Але там і навучанне даражэй каштуе.

 

– І што ж цяпер? Якія перспектывы?

 

-Мадэльны бізнэс застаўся ў мінулым. Усё скончылася, не гледзячы на тое, што я прайшла кастынг.

Прадстаўнікі агенцтва так і не звязаліся, што кажа аб іх непрафесіяналізме і безадказным стаўленні.

 

Больш пашанцавала іншай выпускніцы «Подыум-школы Сяргея Нагорнага» – гарадзенцы Кацярыне Дзевайкінай (на здымку ніжэй).

 

– Да Школы Нагорнага я наведвала студыю прыгажосці “Мілена”, але гэтыя курсы не могуць параўнацца з прафесіяналізмам «Подыум-школы Сяргея Нагорнага», бо там усё на вышэйшым узроўні – кажа гарадзенская мадэль.

 

У абедзьвюх школах нам выкладалі мастацтва дэфіле, аэробіку, навучалі візажу, фотамайстэрству, сцэнічнай мове, этыкету, псіхалогіі і яшчэ шмат чаму іншаму.

 

– Ці лічыце Вы, што з дапамогай якіх-небудзь школ, дзе вучаць дэфіле, можна стаць “паўнавартаснай” мадэллю, атрымліваць сур’ёзныя замовы, удзельнічаць у розных праектах?

 

– Работы, на жаль, у нашым горадзе мала.

 

Усё, што можа даць тут нам нашае агенцтва – гэта альбо праца на паказах, якія рэкламуюць бялізну і вопратку, альбо фотасесіі для вясельных салонаў.

 

Але калі дзяўчына валодае замежнай мовай, у прыватнасці, ангельскай, яна можа заключыць кантракт за мяжой.

 

Фота з асабістага партфоліё Анастасіі Акудовіч і Кацярыны Дзевайкінай.