“Ляпис Трубецкой” даў канцэрт ў Гродне
Ад гэтага, аднак, з’яўленне музыкаў стала толькі больш чаканным.
Песні з новага альбому, якія і зараз можна паслухаць на афіцыйным сайце гурта, “Грай” – беларускамоўны трэк і “Я веру”, напоўнены міфічна-метафарычным зместам, вельмі лірычныя і эмацыйныя.
Новыя песні, выклікалі ў публікі шквал эмоцый, як сказаў напрыканцы канцэрту сам Міхалок: “Атрымаўся добры абмен энэргіяй…” .
Песні з новага альбома адрозніваюцца ад песняў папярэдняй трылогіі гурта “Капітал”, “Маніфест”, “Культпрасвет”, якія, па словах Сяргея Міхалка, былі аб’яднаны агульным духам бунтарства. У новым альбоме на першы план выходзяць эмоцыі.
У час канцэрта Міхалок у перапынках паміж спевамі дэкламаваў свае вершы і цытаваў Бродскага.
-Вельмі спадабаліся вершы Міхалка- кажа прыхільніца творчасці гурта Ала Градоўская – гэта філасофія, якая адчыняе вочы! Не магу зразумець толькі, на што дакладна, але фантазія гуляе, калі слухаеш яго вершы. Добра было б зрабіць выданне яго вершаў, якія можна было б пачытаць і запомніць.
Пад бурныя патрабаванні фанатаў “Ляпісы” выйшлі на біс, дзе згралі яшчэ чатыры кампазіцыі. Але так чаканная “Freedom Belarus” так і не прагучала, не гледзячы на тое, што публіка без стомы сканавала “Free-dom Be-la-rus!”.
У некаторых слухачоў, якія патрапілі на канцэрт, выклікалі абурэнне паводзіны фанатаў:
>
–Не спадабалася тое, што людзі вылазяць на сцэну. Мы прыйшлі для таго, каб паглядзець на “Ляпісаў”, а глядзім на гэтыя спіны, навошта?
Падкачаў і гук, які перыядычна “згасаў”:
–Не той гук, каб у поўнай ступені ацаніць новыя песні, разабраць тэкст, – гавораць госці з Мінска – таму будзем чакаць выхаду альбому.
Але ж у цэлым слухачам канцэрт спадабаўся:
–Вельмі спадабаўся канцэрт. Я лічу, што выканаўцаў, якія разважаюць на такія сур’ёзныя тэмы, не так шмат у нашай краіне – кажа гарадзенец Аляксандр Цыцкановіч.
– Спадабаўся кантынгент, які прыйшоў на канцэрт…
Раней я лічыў, што моладзь нашу ўсё ж такі выхавае БРСМ, але зараз ўпэўнены, што будучыня ў нашых руках, тых, хто сёння тут. Сёння прагучалі песні, якія чапляюць з першых акордаў, першых словаў.
Мне здаецца, што Міхалок неяк адыходзіць у дзяцінства і падае свае юнацкія вершы публіцы, але ў іншай афарбоўцы, з улікам набытага ім жыццёвага вопыту. А што тычыцца фанатаў, то ў Міхалка фанатаў няма.Фанаты ёсць у Кіркорава, у Пугачовай…
Тыя, хто скакаў на сцэну – гэта як раз і ёсць фанаты Кіркорава (смяецца).
Гарадзенскія аматары творчасці “Ляпіса” ужо атрымалі сваю часцінку дабра і света, а гурт працягвает свой тур-прэзентацыю “Вясёлых малюнкаў” па гарадх Беларусі, Украіны, Расіі і Польшчы, працягвае сеяць дабро і мір ва ўсім свеце.
“Я веру ў Ісуса Хрыста, я веру ў Гаўтаму Буду,
Я веру ў Джа, я веру ў Любоў, я веру ў Дабро і верыць буду!”
(Л.Т.)
Фота Яўгена Кандратовіча, music.grodno.net