Чым ганарацца і чаго саромеюцца гарадзенцы
Адрыян (на здымку): Не ведаю, чым ганаруся, але саромлюся таго, што ў Гродне не вызначаны месцы для выгулу сабак. Я лічу, што людзей, якія выгульваюць сабак у непрыстасаваных спецыяльна месцах, трэба прыцягваць да адміністрацыйнай адказнасці.
Вераніка: Я ганаруся славутасцямі, напрыклад, Каложскай царквой і Фарным касцёлам, а саромлюся паводзінаў некаторых людзей.
Валерый:
Ганаруся нашымі гараджанам, але саромлюся таго што людзі забыліся тых, хто загінуў за іх.
Дар’я: Ганаруся прыгожымі і ўтульнымі гарадскімі вулачкамі, саромлюся таго, што ў горадзе мала прыстойных забаўляльных установаў.
Наталля: Ганаруся чысцінёй і ўтульнасцю нашага горада, саромлюся людзей.
Алег:
Ганаруся тым, што гэта лепшы горад у Беларусі, саромлюся таго, што большасць жыхароў гэта не шануюць.
Аня: Ганаруся гісторыяй горада і яго кампактнасцю, а саромлюся за абслугоўваючы персанал многіх установаў.
Ганна: Я ганаруся нашай моладдзю, самай пазітыўнай у свеце, а сорамна за “беспредел”, які адбываецца ў нашай краіне, за некаторую беспакаранасць і залішнюю «пакаранасць».
Арцём: Ганаруся ГрДзУ ім. Янкі Купалы, асабліва галоўным корпусам на Ажэшкі. Сорамна за чыгуначны вакзал у Гродне, бо, на маю думку, па вакзалах часта складаюць уражанне аб горадзе.
Андрэй: Ганаруся «духам» Гродна і яго вузкімі панадворкамі. Прыкра, што на грашовых купюрах Беларусі ёсць усе гарады, акрамя Гродна. Вельмі крыўдна за гэта!
Анастасія: Ганаруся тым, як ўпрыгожылі Савецкую плошчу ў гэтым годзе, а вельмі сорамна за грамадскія туалеты.
Дзмітрый:
Нічым не ганаруся і анічога не саромлюся, мяне ўсё задавальняе.
Наталля: Ганаруся архітэктурай, тым, што гістарычныя помнікі захаваліся ў вельмі добрым стане, сорамна, што вельмі шмат моладзі і людзей сярэдняга ўзросту, якія аддаюць перавагу добраму адпачынку,ужываючы алкаголь.
align=”left” >Аляксандр:
Ганаруся моцнымі правільнымі прыстойнымі людзьмі з пачуццём гумару, саромлюся людзей, у якіх няма мары.
Аляксей: Ганаруся тым, што Гродна самы Еўрапейскі з усіх гарадоў Беларусі. Саромеюся таго, што тут да гэтага часу каменны век і такая паслуга, як бясплатны WI-FI, невядомая мясцовым жыхарам. А Белтэлекам не маючы сумлення зрабіў яго платным. Гэта проста жахліва.
Яўгенія:
Ганаруся мясцовымі майстрамі па дрэву, мастакамі, саромлюся тым, што людзі зусім не хочуць развівацца.
Кацярына: Ганаруся прыгажосцю некаторых месцаў, напрыклад, абрывам каля Старога замка, Новым мостам: на мой погляд, адтуль адкрываецца проста выдатны від. Сорамна за тое, што людзі перасталі бачыць цуд у простых рэчах.
А чым ганарышся і чаго саромеешся ты?