Гродзенскія арнітолагі збяруцца на штогадовую канферэнцыю
Канферэнцыя адбудзецца 26-27 лютага ў гімназіі №1 імя акадэміка Я.Карскага ( пр-т Янкі Купалы, 82).
Праграма канферэнцыі прадугледжвае даклады беларускіх і польскіх гісторыкаў і біёлагаў, каманднае маляванне з завязанымі вачыма Птушкі году, майстар класы па вырабе дуплянак і фатаграфаванні птушак, узнагароджанне пераможцаў у абласных конкурсах і намінацыях: “Лепшыя фотаздымкi году”, “Лепшы артыкул у бюлетэні “Кабец”, “Лепшы арганізатар сустрэч сябраў АПБ з Гарадзеншчыны”, “Лепшыя журналісты” ды іншых.
Увечары – слайд-шоў “Птушкі Гарадзеншчыны”, прэзентацыя навукова-папулярнага фільма “Рака жыцця” , выступы гродзенскіх арнітолагаў.
Удзел у канферэнцыі – адкрыты і бясплатны.
Для іншагародніх магчымы бясплатны начлег у сябраў АПБ з Горадні пры папярэдняй дамове.
Усе ўдзельнікі канферэнцыі змогуць прагаласаваць за пяць найлепшых здымкаў птушак, зробленых гарадзенскімі фотамастакамі ў 2010 г. і набыць фотаздымкі з мінулагодняй фотавыставы фарматам 20х30 см за 7.000 руб. за шт., а таксама выбраць тры найлепшых артыкулы з Гродзенскага абласнога бюлетэня АПБ “Кабец”.
Аргкамітэт канферэнцыі: Дзмітры Вінчэўскі: тэл. (0152) 730-118, маб. +375-336-887589 , Э-пошта: harrier@tut.by ,Віталь Гуменны: маб. +375-292- 842391, Э-пошта: calamita@mail.ru.
Фота з сайта http://ptushki.org