Эколагі не атрымаюць інфармацыі пра АЭС

|

Месяц назад гаспадарчы суд адмовіў задаволіць патрабаванне актывістаў грамадскай арганізацыі «Экадом» прадставіць ім дакументацыю аб уздзеянні будучай электрастанцыі на навакольнае асяроддзе (АУНА).

Актывісты «Экадома» ужо даўно намагаюцца атрымаць поўную версію АУНА, якая займае 3,5 тысяч старонак. Эколагі звярнуліся ў суд, бо ранейшыя спробы дамовіцца з кіраўніцтвам будовы скончыліся безвынікова – чыноўнікі не хацелі прадставіць папяровую ці электронную версію дакументаў, бо лічаць, што закон не абавязвае іх прадстаўляць матэрыялы. З дакументамі прапанавалася пазнаёміцца на месцы, без магчымасці вынесці іх для капіравання.

Гэтым разам дырэкцыя будовы станцыі скарысталася хітрыкам – на час разгляду апеляцыі яна змясіла на сваім сайце поўную версію АУНА, не паведаміла пра гэта эколагам, а пасял хутка прыбрала інфармацыі з сайта. Цяпер на сайце ёсць толькі скарочаная версія, якая моцна адрозніваецца ад поўнай.

Эколагі збіраюцца звяртацца са сваім патрабаваннем у чарговыя інстанцыі.

Паводле charter97.org