Астравецкі актывіст звярнуўся з адкрытым лістом пра парушэнні падчас выбараў
Ліст утрымлівае інфармацыі пра парушэнні падчас мінулагодніх прэзідэнцкіх выбараў і заклік спыніць рэпрэсіі адносна ўдзельнікаў падзей 19 снежня ў Мінску. Ініцыятар ліста – Іван Крук – сам быў палітзняволеным у 2007 годзе. Ён вядомы таксама сваім заангажаваннем у кампанію супраць пабудовы АЭС, спробай паўдзельнічаць у мясцовых выбарах і ўвайсці ў ініцыятыўную групу Лукашэнкі падчас прэзідэнцкіх.
Жыхары Астравеччыны, якія падпісаліся пад лістом, просяць кіраўніцтва Еўрасаюзу дадаць у спісы неўязных таксама ўсіх старшыняў участковых выбарчых камісіяў і кіраўнікоў раённых і абласных выканкамаў.