У панядзелак Гродна стане пабрацімам Ашкелона
У Ізраілі гарадзенцы будуць знаходзіцца 5 дзён. Галоўнай падзеяй у межах візіту стане падпісанне 21 лютага дамовы аб пабрацімскіх сувязях паміж Гродна і Ашкелонам.
На гэты момант гарадамі-пабрацімамі Гродна з’яўляюцца французкі Лімож, нямецкі Міндэн, польскія Беласток і Ўроцлаў, расійскія Хімкі, Калінінград і Шчолкава, канадскі Пітэрбора, сербскі Белград, венгерскі Ньірбатар, украінскія Чаркасы.