Заўтра ў Гродна прыедуць госці з польскага Хорашча

Месяц таму ў Хорашчы было падпісана пагадненне пра супрацоўніцтва паміж гарадамі ў галіне адукацыі, культуры і спорту.

 

У адпаведнасці з ім адна са школаў у Хорашчы будзе працаваць з гарадзенскай школай №37 г.

 

Менавіта гэтую навучальную ўстанову і стане асноўным пунктам візіту польскай дэлегацыі ў Гродна.

 

На арганізацыю супрацоўніцтва паміж школамі і польскі і беларускі бакі спадзяюцца атрымаць фінансаванне з боку Еўрапейскага саюзу ў рамках трансгранічнай праграмы Польшча – Беларусь-Украіна.

 

За кошт праекта гарадзенская школа спадзяецца збудаваць стадыён, а школа ў Хорашчы – на спартыўную залю.

 

На здымку: 14 студзеня. Харошч. Свае подпісы пад дамовай аб супрацоўніцтве паміж гарадамі паставілі намесніца старшыні гарадзенскага гарвыканкама Ірына Сенчанкова і бурмістр Хорашча Ежы Улановіч.

 

Фота: http://gazeta.choroszcz.pl