Ларыса Кіркевіч: Алесь трымаецца малайцом

У мінулую пятніцу жанчына адправіла Алесю лекі ад сэрца, якія ён папрасіў у апошнім сваім лісце дадому.

 

Гэта чацьвёрты ліст з-за кратаў, які Ларыса Кіркевіч атрымала ад сына. Па яе словах, Алесь ні на што не скардзіцца.

 

-Наадварот, ён усяляк супакойвае нас, кажа, што ўсё з ім усё будзе добра – кажа сп-ня Ларыса.

 

Сёння яна адправіла ўжо ў Мінск выпіску пра захворванні сына і плануе адправіць пасылку з лекамі.

 

На наступным тыдні Ларыса Кіркевіч збіраецца адвесці Алесю харчовую перадачу.

 

Жанчына не ведае, колькі з сямі дасланых ёй у ізалятар лістоў дашлі да сына.

 

-Цяжка сказаць. Магчыма, 1-2 лісты ён атрымаў. Адзін ліст з усімі праверкамі ідзе каля тыдня – кажа Ларыса Кіркевіч.

 

Жанчыну таксама хвалюе адсутнасць навінаў ад адваката Алеся. Пасля 3 лютага, калі хлопцу было прад’яўлена абвінавачванне ў актыўным удзеле ў масавых беспарадках на Плошчы ў Мінску 19 снежня, аніякай інфармацыі ад адваката няма.

 

Хутчэй за ўсё, на думку Ларысы Кіркевіч, ён не сустракаўся пасля гэтага з яе сынам.

 

Намесніка старшыні гарадзенскага Маладога фронту затрымалі ў Гродне 28 студзеня і адвезлі ў Мінск. Да гэтага хлопец ужо адбыў 10 сутак арышту за пікет салідарнасці пад сценамі следчага ізалятара на вул. Акрэсціна ў Мінску, дзе ў гэты час знаходзілася яго жонка Надзея Крапівіна.

 

Паводле ч.2 арт.293 Крымінальнага кодэксу Кіркевічу пагражае ад 3 да 8 гадоў пазбаўлення волі.

 

Днямі ў Гродне была затрымана жонка Алеся Кіркевіча. Надзею Крапівіну падазраюць у тым, што яна расклейвала па горадзе улёткі “Свабоду Кіркевічу!”.

 

Фота Радыё Свабода