Знай месца!
Мясцовыя ўлады Гарадзеншчыны, аднак, маюць і іншыя спосабы здзіўляць сваіх грамадзян.
«Роўныя ўмовы» па-слонімску
«Газета Слонімская» надрукавала на сваім сайце два дакуманты. Першы з іх – ліст галоўнага рэдактара канкуруючага дзяржаўнага выдання, дасланага ў фірмы і прадпрыемствы горада.
alt=”ГС” >
Другі – адказ генеральнага дырэктара рэспубліканскага прадпрыемства «Белпочта» на просьбу ўключыць у падпісны каталог «Газету Слонімскую» і газету «Отдушина».
І дзе тут, скажыце, роўныя ўмовы для гаспадарчай дзейнасці, для здаровай канкурэнцыі? Каго захочам – прымусім «добраахвотна» падпісацца, каго захочам – пазбавім права чытаць тое, што ім хочацца… Лібералізацыя па-слонімску… Ці па-беларуску?
Не ў тым месцы
Першая стаянка для ровараў з’явілася ў Гродна. Жывіце і радуйцеся, гарадзенскія раварысты! Вось толькі ці падыйдзе для гэтага месца стаянкі?
Ва ўсім свеце прынята такія пляцоўкі ствараць там, дзе гэта зручна для людзей: ля навучальных установаў, буйных крамаў, офісных будынкаў. У Гродна ж «паркінг» для ровараў пабудавалі ля крамы «Біруза» па вул. Ажэшкі.
Што выклікала справядлівае здзіўленне інтэрнаўта-фатографа banifacyjа
«… я не очень понимаю смысл размещения стоянки именно в этом месте. Магазин Бирюза не самое посещаемое место велосипедистами. Рядом только книжный магазин, ради захода в который можно пристегнуть рядом велик. Остальные объекты (банк, продуктовый, аптека) достаточно далеко, чтобы идти пешком туда имея велик. А главное, стороной обошли самое важное место – университет – вот где пришлась бы кстати такая стоянка».
Што ж, магчыма гэта толькі першы крок па стварэнні ў горадзе цывілізаваных умоваў для аматараў ровараў. Вось толькі зрабіць яго можна было б куды больш прадуманым.
В. Дрэма