Гродзенскаму медуніверсітэту прапанавалі рыхтаваць дактароў для Ізраіля

|

Барыс Манор пракаментаваў сваю прапанову супрацоўніцтва ў адукацыйнай сферы парталу IzRus:

 

У Ізраіле катастрафічна не хапае дактароў. Гродзенскі медуніверсітэт існуе больш за 100 гадоў, гэта паважаная ВНУ.

Чаму б нам не адпраўляць туды на вучобу рускамоўных студэнтаў, якія звычайна накіроўваюцца ў Італію?

У Гродна нашмат танней, мова зразумелая, ды і ўзровень выкладання даволі-такі высокі.

 

Рэктар Гродзенскага медуніверсітэта прафесар Сняжыцкі зацікавіўся прапановай і паабяцаў спраўдзіць магчымасць забяспечыць жытло ў Гродна для ізраільскіх студэнтаў.

Візіт гродзенскай дэлегацыі ў Ашкелоне, 40% насельнікаў якога складаюць рэпатрыянты з былога СССР, працягнецца яшчэ 3 дні.

 

Паводле http://izrus.co.il

Фота з цырымоніі падпісання дамовы Аляксандра Гальдэнштэйна з сайта http://izrus.co.il