Гродзенскія “Казюкі” сёлета на тыдзень раней
– Для майстроў такія кірмашы вельмі важныя, – каментуе падзею Рэната Дзем’янчук, намесніца страшыні СПБ па справах культуры, – яны пакажуць свае вырабы: кераміку, бісерапляценне, бондарскія вырабы, абрусы, сурвэткі і шмат што іншае, так бы мовіць, і сябе пакажуць і на другіх паглядзяць.
Спадарыня Рэната таксама распавяла, што на “Казюках” адбудзецца канцэрт з удзелам капэлы “Хабры”, фальклорных калектываў “Матчына песня” і “Струбнічанка”.
Гасцей кірмашу будуць частаваць гарачай кавай, гарбатай ды хрустамі.
Імпрэза адбудзецца ў дворыку перад Консульствам РП у Гродне, па вул. Будзёнага 48-а.
У выпадку моцных маразоў кірмаш перанясецца ў памяшканне Консульства, дзе выдаюць Карты Паляка.
Пачатак свята ў 12 гадзін.
“Казюкі” ладзяцца з мэтай адраджэння даўняй традыцыі першых веснавых кірмашоў, якія на Гродзеншчыне і Віленшчыне вядомыя з канца 18ст.
Пачынаючы з 1690г. гэтыя кірмашы называюцца “Казюкі”, бо праводзіліся 4 сакавіка, у дзень св. Казіміра. Майстры мелі магчымасць дэманстраваць работы зробленыя за зімовы перыяд.
Лічылася, як пройдзе гандаль у гэты дзень – такі будзе і ўвесь год.
Фота мінулых гродзенскіх “Казюкаў” з сайта http://zpb.org.pl/