Пабачыў свет новы нумар альманаха «Rocznik Grodzieński»

|

У нумары можна знайсці артыкулы гродзенскіх гісторыкаў Аляксандра Краўцэвіча, Ігара Трусава, Эдмунда Ярмусіка ды іншых, успаміны гарадзенцаў, здымкі Гродна з пачатку ХХ ст. з калекцыі Яна Лялевіча, здымкі з часоў маладосці Віктара Шалкевіча і цікавае інтэрв’ю з ім, вершы Кацярыны Ляўдацкай ды шмат іншых цікавых і разнастайных матэрыялаў.

Часопіс датаваны 2008 годам, але да чытачоў змог дабрацца толькі зараз. Дзякуючы падтрымцы былога генеральнага консула РП у Гродне Адама Бэрнатовіча, удалося зрабіць таксама дадатак да часопіса: камплект паштовак са здымкамі Гродна.

Ініцыятар выдання часопіса і яго рэдактар – Войцех Шэўчак, выкладчык гісторыі ў Грамадскім Ліцэі, які дзейцнічае пры PMS.