У Гродне падаражала харчаванне для школьнікаў

|

У раённых аддзелах адукацыі Гродна падаражанне тлумачаць ростам коштаў на прадукты харчавання. 

 

У некаторых школах горада на гэтым тыдні пройдуць бацькоўскія сходы, на якім будзе ўздымацца пытанне пра новыя расцэнкі на харчаванне.

 

Многія бацькі і дзеці наракаюць, што падаражанне не адбілася ў лепшы бок на якасці харчавання: памер порцый і смак ежы ў многіх школьных сталоўках пакідаюць жадаць лепшага.

 

На гэтым тыдні ў два разы падаражала і харчаванне ў дзіцячых садках.

 

З 22 лютага за харчаванне дзяцей да 3-х год трэба будзе плаціць 4160 рублёў у дзень (было 2090 руб), а за дзяцей ад 3 да 6 год – 5390 руб.