Купалаўскі ўніверсітэт святкуе свой Дзень нараджэння
Рэктар універсітэта Яўген Роўба распавёў, што менавіта ён у свой час прапанаваў захаваць у карцінах людзей, якія ўнеслі велізарны ўклад у станаўленне і развіццё навучальнай установы.
22 лютага партрэтная галерэя папоўнілася 11 новымі партрэтамі.
Ганаровую ўзнагароду атрымаў аўтар партрэтаў – загадчык кафедры дызайну, сябра Беларускага саюза мастакоў Антон Ляшчынскі (на здымку зправа з рэктарам універсітэта).
У сваім выступе ён адзначыў, што лічыць вялікім гонарам свой удзел у такім маштабным праекце, які будзе захоўваць гісторыю і памяць аб вялікіх людзях, а таксама працягваць традыцыі Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта.
У гэты ж дзень у галоўным корпусе ўніверсітэта па вул. Ажэшкі, 22 прайшло адкрыццё выставы Наталлі Гамзюк (на здымку).
Студэнтка другога курса факультэта мастацтваў і дызайну прадставіла сваю графіку.
У сваіх працах Наталля выкарыстоўвала такія матэрыялы як аловак, вугаль і пяро. Прастата ліній падкрэслівае глыбіню ўкладзеных у малюнак пачуццяў.
Свае працы ў гэты дзень прадставілі таксама мастакі Ягор Шакаладаў і Канстанцін Плотнікаў.
Святочныя мерапрыемствы працягнула студэнцкая акцыя «З Днём нараджэння, УНІВЕРСІТЭТ!».
Каля галоўнага корпуса студэнты праспявалі студэнцкі гімн універсітэта:
«Купаловцы мы – дружный народ!
Всегда идем мы только вперед.
Купаловцы мы – большая семья!
Пусть нами гордится наша земля!»
Пасля віншванняў з боку рэктара вынеслі вялікі паднос з кексамі з уторкнутымі ў іх свечкамі, які студэнты задзьмулі разам з рэктарам.
>
У неба паляцелі святочныя балёнікі, пасля чаго ўсіх студэнтаў і ўдзельнікаў акцыі, сярод якіх была і карэспандэнтка «Твайго стылі», запрасілі на гарбату і дэгутацыю кексаў.
Фота аўтара